Нанасi вады кароуцы...
“Нанасі вады кароўцы, –
Кажа мама, – я прыстала.
Унясі у грубку дроўцаў.
Тых, што ёсць, нам будзе мала”.
Без цябе мне будзе мала
Сонца, дроў, вады са студні
Той, што вочапам цягала
Ў святы светлыя і ў будні.
Без цябе мне будзе мала
Слова добрага, без дулі,
І як бульбу выбірала,
І дажджы цябе – не гнулі.
Без цябе мне мала будзе
На зямлі пяшчоты шчырай.
За табой, падняўшы грудзі,
Так бы й паляцеў я ў вырай!
Але трэба жыць без мамы…
“Прынясі вады вядзерца…”
Успаміны-тэлеграмы
Да цябе ідуць ад сэрца.
16. 07. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122071604462