Не за сум твой стоены...

***
Не за сум твой стоены
Позірку бязмежнага,
Не за смех шчырусенькі
У тваіх вачах,
За характар дзікі твой,
Сэрцайка мяцежнае,
За дрыготку лёгкую
У тваіх плячах.

Не за слова рэдкае,
Сціпласць непрытворную,
Не за ўпартасць моцную
Галавы сівой,
А за праўду шчырую,
Веру жыватворную
Дні і ночы доўгія
Я заўжды з табой.

16. 07. 2022 г.


Рецензии