Незауважна пралятае лета...
Незаўважна пралятае лета,
Тыдзень – сонца, і два тыдні – дождж.
Мая песня лепшая не спета,
Маю песню, лета, не трывож!
І адсутнасць песні не трывожыць
Ні мяне, ні сінія званкі.
Падсумую лета і памножу
На грыбныя – восенню – дзянькі.
Падсумую лета, засумую,
Што не хутка ўбачымся мы зноў.
І тады спяю я вам такую,
Што й не чулі, песню пра любоў!
15. 07. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122071505224