Цiха рве сусед малiну...

***
Ціха рве сусед маліну,
Што на бок яго расце.
У кустах хавае спіну.
Ягад мора на кусце!

Рве і ў рот кладзе адразу.
Асалода, быццам рай!
Рады я яго экстазу.
Калі вырасла, збірай!

Пасаджу яшчэ ля плоту,
Бо зямля ў яго – нішто.
Ездзіць кожную суботу,
Але толку з тых кустоў!

Рві, сусед, твая маліна,
Калі ў бок у твой тырчыць.
У цябе бальная спіна,
Мне ж маліна – не баліць.

Рві, сусед, маю маліну!
Беражы бальную спіну!

15. 07. 2022 г.


Рецензии