Толькi зараз прывык да пасёлка...
Радашковічам
Толькі зараз прывык да пасёлка,
Дзе вясёлка над храмам Ільі,
Дзе касцёл, дзе “Кераміка”, школка,
Дзе цямнеюць палоскі раллі.
Дзе чароўныя людзі працуюць,
Ля “Таццяны” дзе бабы сядзяць,
Агурочкамі з градак гандлююць,
Не ў сезон аддаюць і “па пяць”.
Там, дзе цэглу вязуць на Расею,
Дзе Фама асвячае дамы,
Дзе я вершамі добрае сею,
Дзе я летам чакаю зімы.
Толькі зараз прывык да пасёлка,
Толькі зараз ён родненькім стаў,
Дзе стракатая з бурым вясёлка
Перапёлкай выстрэльвае з траў.
14. 07. 2022 г., Радашковічы
Свидетельство о публикации №122071400764
Асабліва для тых, хто там быў ды ўсё гэта бачыў.
З павагай - Зміцер
Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко 14.07.2022 08:08 Заявить о нарушении