Тэлефонная размова
Точыцца за словам слова.
Нібы хваляю гайдае
Сон салодкі навявае
Момант і душа гатова
І ў край родны адлятае.
Точыцца за словам слова
Серабрыстай ручаінай.
За каханаю дзяўчынай
Сэрцайка ляцець гатова
Цераз межы ды лясы
Да ліцьвіначкі-красы!
Нібы хваляю гайдае,
Сон салодкі навявае
Голас сонейкам затканы,
Мроіць думкі, гоіць раны
Мовы роднае павевам
І надзей салодкім спевам.
Момант і душа гатова
Адляцеці ўслед за марай.
Між Тучанкаю і Шчарай
Піці водар чабарыны
З вуснаў любае дзяўчыны
І Сон райскі сніць нанова!
Свидетельство о публикации №122071400361