Браты далi iмя калiсьцi...

***
                Памяці братоў Сяргея і Фёдара

Браты далі імя калісьці,
Каб звалі Юра, не Раман.
“Бо не падыдзем да калыскі,
Калі адкрыецца падман!”

“Што той Раман? Які там космас?
А нам патрэбен касманаўт!”
І тата залічыў іх голас,
Вось і нашу цяпер скафандр.

Браты мае даўно ў магілах.
Калі ж у космасе лячу,
Не стыне кроў мая у жылах,
Бо так пабачыць іх хачу!

14. 07. 2022 г.


Рецензии
Вельмі душэўны верш!
I мае браты таксама выбралі мне імя-Таццяна.

З павагай i найлепшымi пажаданнямi -

Янтарная Роза   14.07.2022 10:52     Заявить о нарушении