Не турбуй мяне сёння вiзiтамi

Не турбуй мяне сёння візітамі.
Я сумую разам з дажджом.
Ён у шкло барабаніць цытатамі
Вершаў Бёрнса і хіліць да сноў.

Будзе чай з сунічным варэннем,
Цішыня, мяккі плед ды спакой.
Ты сваім раптоўным з'яўленнем,
Калі ласка, мяне не турбуй.


Рецензии