На цябе натрапiу выпадкова...

***
На цябе натрапіў выпадкова.
Дождж ішоў. І плакаў лістапад.
“Прыязджай!” – сказаў я. Толькі слова.
Але й сёння слову таму рад.

І таму, калі так ціха небам
Ткуцца ніткі белыя дажджоў,
Толькі у табе ў мяне патрэба,
Бо табе не трэба лішніх слоў.

13. 07. 2022 г.


Рецензии
Цудоуна!
Дзякуй вялiкi за Вашу творчасць!

З павагай -

Янтарная Роза   14.07.2022 10:54     Заявить о нарушении