Я жыву на зямлi сваёй
Тут сям'я, тут і дом мой родны.
Да яе прырасла крывёй,
Тут мне хораша, тут свабодна.
Многа ў свеце іншых мясцін,
Там дзе пальмы, высокія горы.
Толькі мне з дзіцячых часін
Нават нівы нагадваюць мора!
Многа ў свеце дзівосных з'яў,
Незвычайных жывёл ды птушак.
Толькі самы найлепшы птах-
Гэта бусел, у небе бусел!
Многа будзе ў жыцці дарог,
Ды мясцін, гарадоў таксама.
Але ж лепшы ў жыцці парог,
Дзе чакаюць нас тата з мамай.
Свидетельство о публикации №122071304925