Барабаняць дажджынкi

Барабаняць дажджынкi па шыбах,
Бударажаць мне сэрцайка думкi.
Заблукаўся шайтан ў нашых нiвах,
Напаўняе атрутаю кружкi.

Вымушае да дна пiць патраву:
Каго словам падманным калечыць,
Над кiм плёткаю чынiць расправу –
Ахвяроўвае ў рабства навечна.

Толькi час патрабуе быць вольным,
Каб прайсцi да святла праз сутонне.
Супярэчыць прыродзе не здольны
Нi шайтан, нi Аiд, нi драконы…


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →