Лилея
На далонях глянцавых лістоў.
Летуценні казачная фея
Ёй нясе ў пяшчоту чуткіх сноў.
Ёй туман накіне вэлюм белы…
І расінка скоціцца слязой,
Бо чарот, як той юнак нясмелы,
За яе баіцца неспакой.
Толькі ўпотай нешта прашапоча,
Ды лістом пялёсткі закране,
Нібыта сказаць лілеі хоча:
“Падары пяшчоты кроплю мне”.
Свидетельство о публикации №122071106782