***
Да... ўсяго усюды дверцы.
Скажуць:-Дзёрні за вяровачку!-
з калатэчаю у сэрцы
дзёрнеш. Сцены задрыжаць,
з печы выпадуць цагліны.
Вова хоча напужаць?
Спее ягада-маліна,
за клубнікаю. Шумяць
ціха яблыні ды грушы,
чырванеючы. Суняць
думкі ўсё такія мушу.
Свидетельство о публикации №122070803404