Яны тут был за седы
Дзіцячы садок, гаражы і дамы навокал
Мабыць яшчэ калі праацец Аўраам сканаў
А можа і Ной глядзеў на пейзаж працірая мутнае вока.
Яны былі тут: сабакі з гаспадарамі на шлейках(самых розных парод)
І коткі на ганках і каля падвалаў ціхія з ранку.
І той звычайна сіні і паўсіні тутэйшы народ,
Што збіраецца і збірае на штодзённы пузыр каля выпадковага ганка.
Цягнуць ногі вучні, бо гоняць вучыцца бацькі
Тыя, што ідуць каля дрэў ля гаража - аб карані дакладна паб'юць ногі
І недзе побач пыхцяць трамваі як маленькія цягнікі
Мільгаюць уздоўж маста на канале і аўтамабільнай дарогі.
Не бойся, не вер, не прасі больш за гэтае жыццё
У якім усе было і ёсць яшчэ неўміручае сёння.
Бо адна ракета ператворыць у смецце тое, што было каштоўным усе.
Пакуль узгадай школу, канал, дамы, дні бясконцай пагоняй.
Свидетельство о публикации №122070607797