***
Буйных гнезд-дамоў рады.
Паляцелі, быццам птушкі
ў вырай, словы. А куды?
А туды ляцяць, кудысці.
Вецер ў горадзе гудзе.
Спакайней сядзець на месці,
а жыццё няхай ідзе
днём і вечарам,і ноччу.
Спіць жыццё? Ды,спіць таксама.
Спіць,калі само захоча
спаць. Але ж не скажа прама,
бо яно жыццё. Пра тое
здагадайся сам,жывы.
Птушкі-словы? Ўсё пустое.
Меж будынкаў шлях крывы.
Свидетельство о публикации №122070603838