Строга па цэнтры, потым - па краi
потым - па краі
бег да Цябе.
І, потым, далей
бег праз аблокі,
бег праз імгненні,
бег праз гарачыя
сонца праменьні.
Прагну па вуліцах
вольных прайсьці.
Прагну узнёсла
крыж свой нясці
без лішніх слоў
і нараканняў.
Разам з Табой.
Няма пытанняў,
і няма хрыпаў
і болю ў сэрцы.
Ёсць паратунак.
Ёсць, дзе сагрэцца.
Толькі - наперад,
толькі - да неба.
Толькі сляды Твае
мне так патрэбна
бачыць заўсёды
недзе, ля, блізка,
нават калі вакол
суха ці слізка.
Чую дакладна,
што будзе далей.
Мы з Табой, Сябра,
на адной хвалі.
19.06.2022
Горец
https://instagram.com/sergiy.mel
Свидетельство о публикации №122070603779