Мне не трэба прызнання улады...
Мне не трэба прызнання улады,
Ці замежнай краіны якой.
Дастаткова, што коцікі рады,
Калі гладжу іх зрэдку рукой.
Дастаткова, што зведана вернасць
Нешматлікіх надзейных сяброў,
І кахання зямнога бязмернасць
І касмічная – Бога любоў.
Дастаткова, што мама з нябёсаў
Не пашле мне пакрыўджаны снег,
Што душы маёй чыстыя росы
Атрымаюць у вершах разбег.
Дастаткова, што сёння я маю
Ўласны дом і зялёны мой сад
І служу не уладзе, а краю,
Дзе я кожнаму кусціку рад.
06. 07. 2022 г., 7. 30 раніцы, Радашковічы
Свидетельство о публикации №122070601476