Залатая Рыбка

Час цяжкі, як каменне, ён цягне на дно ўсіх нас.
Навучы мяне плаваць, мая Залатая Рыбка,
Навучы без паветра дыхаць мяне скрозь час.
Нам не перавярнуць новы дзень, як старонку сшытка.

Гэта хутка спатрэбіцца ўсім, хто яшчэ плыве:
Выдых – потым удых, адчуваць рукі, ногі ў згодзе.
Бо іначай паселіцца паніка ў галаве,
Потым прыйдзе адчай. А без практыкі ён не пройдзе.

Навучы мяне плаваць у багне, смале, лайне…
Не здзіўлюся, калі мне спатрэбіцца навык гэты.
Час цяжкі, як каменне, а я не хачу на дне
Заставацца далей тут: без сэнсу, без мары, мэты.

05.07.2022


Прысвечана А.Г.


Рецензии