Сонейку
Сустрэлася ты мне,
Адсунула старэння цень
Сьвятлінкай у вакне!
Ты ажывіла думак ход
І ўваскрасіла мроі,
Што будзе вольным наш народ
А з ім і мы абое.
З тае пары здаецца мне,
Што я ўсё маладзею,
Бо свеціць сонейка ў вакне
І мне дае надзею.
Мне верыцца з тае пары:
Я спраўджу нашы мары,
Бо жарсць юначае пары
Даюць кахання чары!
Свидетельство о публикации №122070504309