Туманнай ранiцай прачнуцца...
Наталлі Патоцкай
Туманнай раніцай прачнуцца,
Пачуць, як пеўнікі пяюць,
Да дня душою дакрануцца,
Да руж, якія прызнаюць
Цябе паэтам і прарокам
І для цябе адно цвітуць…
Адчуць, што ты не адзінокі,
Што верны, правільны твой пуць.
Наліць сабе у кубак чаю,
На чай натхненне запрасіць…
Так кожны дзень свой пачынаю,
Каб з верай і надзеяй жыць.
04. 07. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122070401618