Ноч за вакном
Я здымкі разглядаю:
Каго кахаў, каго люблю,
Каго цяпер не маю.
Гартаю памяці лісты -
Былых часоў асколкі,
І паўстаеш жывая ты,
Зрок малахітна-волкі.
Уваскрасаюць дзень і час,
Калі ў адно імгненне
Сустрэча паяднала нас
І ажыло натхненне.
Звіняць над вухам камары
І чую плёскат Шчары.
Паўзмрок ліпнёвы на двары
Гайдае сны ці мары.
Ноч за вакном, а я не сплю,
Душою адлятаю
Ў найпрыгажэйшую зямлю,
Што ў Беларусі маю!
Свидетельство о публикации №122070300459