Шлях бацькоу...

Шлях бацькоў, сыноў іх і дачок,
Нібы ў мора сіняе скачок,
Цягнецца вякамі, дзень за днём,
Праз іспыт праходзячы агнём.

Божай ласцы тут канца няма,
І таму, здаецца, нездарма,
Ціхім ранкам і начной парой,
Беражэ Гасподзь сям'і пакой.

Многа гора зведалі ў жыцці,
Колькі ж давялося вёрст прайсці,
Каб стаяць трывала на нагах,
І адолець неадступны страх.

Вера памагала выжываць,
І жыллё для дзетак будаваць,
Па начам маліцца ў цішы,
Працаваць аддана за грашы.

І сягоння дзякуй гавару
За дзяцінства, школьную пару,
За Любоу бацькоў і благадаць,
За ўсё то, магу чым аўладаць!
01.07.2022.


Рецензии