Синяя... синяя...
Владимиру Семёновичу Короткевичу посвящается.
Сіняя... сіняя...
Нават сіней чым блакіт нябёсаў,
Зямля мая... ціхая, мілая,
Уцешны прытулак анёлаў...
* * *
Як быццам жылі свабодна,
Але пачало здавацца паволі,
Як пакрыху, амаль што лагодна,
Нехта крадзе гэтую волю.
Што лёсам нашым спрабуе,
Кіраваць, нехта хітры і сквапны.
Нашу будучыню рабуе,
Бессаромна, жорстка, нахабна.
Мы імкнуліся здолець нягоды,
Але памыліліся ў чымсьці:
Нашто баязліўцу-народу,
З гора-ліха шчаслівае выйсце?
Замахнуўся, але... не ўдарыў,
Не хапіла злосці, імпэту.
Стрымаўся народ... сваёю ж уласнай,
Заплаціўшы крывёю за гэта.
Я страціў сяброў незваротна,
Барацьбітаў за лепшую долю.
Журба на душы, ды самота,
І сэрца шчыміць ад болю.
Мы ў той час пяцярпелі крах...
Потым турмы былі... катаванні.
Бессэнсоўны, бясконцы жах,
Марнай ахвярнасці расчараванне.
Нехта згінуў за гэты народ,
З лёсам нехта жыве паламаным.
Нехта смерць перайшоў у брод,
За нябыту згубіўся туманам.
Вось і я, нарадзіўшыся зноў,
Доўга смутак свой нёс на плячах.
Не разбіраючы шляху, доўга ішоў
Апынуўшысь ў бясконцых пясках...
* * *
Страшна згадваць мінулае тое,
Плача ад смутку сэрца.
Але просіць дзяўчо малое,
Я расказваю - ёй не верыцца.
Так... не адзін я ў пустыні,
Я ў пясках выпадкова знайшоў,
Ледзь жывое, знямоглае, ціхае,
Берберскага роду дзяўчо.
Я яе ўратаваў ў час набегу,
На крыніцу, дзе высах ручай.
Адбіваючысь ад туарэгаў,
Адпраўляў я іх ў пекла, ці ў рай.
Потым мы каравана чакалі,
Я расказваў, адклаўшы мушкет,
Джамілі пра зямлю і дзівосныя далі,
Дзе калісь нарадзіўся на свет.
Ёй не верыцца, што далёка,
Ёсць цудоўная недзе зямля.
Там, дасягне дакуль толькі вока,
Сіне-зялёная далечыня.
А чыстай вады там столькі,
Што хапіла б на ўсю зямлю.
Ўсім хапіла б людзям, патрошкі...
Ў кожным сне яе прагна п'ю.
-А якія пушчы, лугі, лясы...
Каб магла ты сабе ўявіць!
І сады... і на яблыку кропля расы,
Што на зорцы агнём зіхаціць.
Там калодзеж з рыпучым буслом,
І ля хаты старыя вішні.
Прыгажосць... не хапае слоў...
А цяпер на радзіме я лішні.
І паверыць яна не можа,
Што я сам з той зямлі сыйшоў.
Дзе так казачна і прыгожа,
Дзе я спадчыну кінуў бацькоў...
* * *
Каб вярнуцца... вярнуцца б толькі!
Як абрыдлі мне жоўтыя фарбы!
Ўсё інакш тут і горш настолькі,
Але небу не чуть мае скаргі...
Але... розум мой сам сабе хлусіць,
Гэты свет дабрыні не належыць.
На зямлі і кутка не знайсці,
Дзе людзей не катуюць, не рэжуць.
Там, паны за зямлю задушаць,
Тут жа, яблык разладу - вада.
Усюль, аднолькава прагныя душы,
Сквапнасць людзкая, спрадвеку - бяда.
А яшчэ, па макушку ў крыві,
За тое, што вера не тая!
Альбо за кавалак засохлай зямлі,
Раздзярэ, праглыне драпежная зграя...
Бунт камусьці здаецца забавай,
Насамрэч жа і кроў і бруд.
Потым... ўсё застанецца так сама,
Зноўку шэры ланцуг пакут...
Засталася няздзейсненнай мэта.
Я выгнаннік цяпер назаўжды.
Я вандроўнік па краі сусвету,
Па за кратамі ўласнай бяды.
Дзе я?... Хто я?... Скажыце!
Без радзімы - жабрак, ды толькі.
Чужына... колькі б срэбра тут не нажыці,
А, ўсё ж, паветра салёна-горкае...
Ланцугом караван бедуінаў,
Споўнены меланхаліі вярблюды.
Плывуць між высокіх барханаў...
Але гэта ўсё фата-маргана.
Бедуін, гэта значыць, напэўна,
Чалавек, што патрапіў ў бяду.
Вось і я, бедуіну падобны,
Па бясконцай пустыні брыду.
Але сумныя жарты, аднак...
І ў вачах, ўперамешку з пяском,
Ўсё часцей зіхаціць сляза,
Сляпым, каламутным шклом.
Як жа жорстка жартуе лёс,
Над жыццём недарэчным маім,
Што на схоне гадоў давялось,
Развітацца з сваёю краінай...
Зменіш веру і мову забудзеш,
Бо вярнуцца не стане сілы.
Цябе хутка забудуць людзі,
Не знайшоўшы тваёй магілы.
Сніш радзіму і трызніш ёю,
Ціха стогнеш у цяжкай дрымоце.
У абдымку з чужой зямлёю,
Ў ліпкім як павуцінне поце.
Млосна, горача нібы ў пекле,
Мае ногі пячэ зямля.
Ды і хіба назавеш зямлёю,
Пясок, што гарачы як полымя?...
* * *
Мне вярнуцца наўрад ці магчыма...
Вечна слухаць тут шэпат пяскоў.
Не пашчасціць пабачыць радзіму,
На крыжы не маліцца бацькоў.
І ўдосталь крынічнай вадзіцы,
Мне не піць да ламоты ў зубах.
Больш мне той не спаткаць маладзіцы,
Што калісь я насіў на руках.
Не спаткаць... не вярнуцца... не ўбачыць...
Словы ў сэрца бязлітасна б'юць.
І ніхто па табе не заплача,
І забудуцца як завуць...
-Адхаліб... калі ласка, піць!
Ледзь шапоча дзяўчо з мальбой.
Ў безвыходнасці толькі што выць,
-Пацярпі ж, анёлачак мой.
Нам чакаць каравана два дні,
А ў пляшцы пара глыткоў.
Зберагу іх дзеля Джамілі,
Хай жыве... ёй так мала гадоў.
Ну, а мне пяцьдзесят другі,
Значыць час ужо мой падыйшоў.
Хай жыве... Сярод жоўтай пустыні,
Дзікай кветачкай між пяскоў.
Ўсё выразней у далечыні,
Мяне вабяць сабой міражы.
-Джаміля... пратрымайся два дні,
Моўчкі сілы свае беражы.
Ўсё часцей вар'яцкія сны...
Ў гэтых жоўтых, журботных пясках,
Мне не зладзяць крыжа і труны.
Не заплача свяча у руках.
Не пад крыжам хаваюць яны,
А ў ахвяру прыносяць пяскам.
Неабсяжнай пустыні сыны,
Неспасціжны бясконцым вякам.
Нібы птах з перабітымі крыламі,
Намагаюсь дарэмна ўзляцець.
Толькі ведаю... мне маю сіняю,
Не дазволіць пабачыць смерць.
* * *
Мусіць, страціў цябе навекі,
Песня мая лебядзіная.
Сінь нябёсаў, азёры, ды рэкі,
Мая сіняя... сіняя...
01.07.2022.
Свидетельство о публикации №122070104845