Зёлкавы салют
Водар льецца да нябёс.
То, напэўна, браткі, свята
Хтосьці з вуліцы прынёс.
Сухацвет, чабор, валошкі,
На стале і на акенцы,
Як пярэстыя гарошкі
У дзяўчынкі на сукенцы.
Ззяе цудам наша хата,
Кветкі, травы там і тут.
Гэта сушыцца гарбата
З назвай "Зёлкавы салют"!
Свидетельство о публикации №122062906541