Пра клён

На маім гадзінніку зіма,
Шкло пакрыта лёдам шэрых дзён.
За акном – звычайная турма,
А за плотам – сёлетні праклён.
І пісаць пра клён – апошні крок,
За якім чарговы новы год.
Хутка час націсне на курок
І пачне партрэтаў карагод.

Так, за плотам – град смяротных куль,
За акном – ніхто не ўстаў з кален…
Трэба неяк жыць, сябры, пакуль
Не прачнуўся вецер перамен.

29.06.2022

«Посмотри на часы, посмотри на портрет на стене»…
«Но всё, что мне нужно – это несколько слов и место для шага вперёд»…
(В.Р.Ц.)


Рецензии