Памяркоуная нацыя

З роднай мовай да нас пранікае паветра,
Каб мы дыхалі лёгка на роднай зямлі.
Каб жыла наша памяць, сіла і вера,
Каб, адзінствам з'яднаныя,
Мы дзяржаву багатай знайшлі.

З роднай мовай у нас пасяляецца сонца,
Зоры ясныя нам асвятляюць шырокі наш шлях.
Родзіць бульба і жыта ў роднай прыгожай старонцы
І гуляюць зубры па пушчанскіх прасторах, лясах.

З роднай мовай глядзім мы ў вочы суседу,
Памяркоўная нацыя... І душой не крыві.
Любім нашу культуры, асвету, навуку і веды, 
Без чаго нас не прымуць калісьці ў Раі.

Не цураемся працы ніякай. Бо ў працы аснова.
Небаракі, а гуртам мы можам і горы звярнуць.
Нас яна гадавала і ў сусвет выпраўляла -
Родная мова...
Мо і ў скокі пайшла б, ды аковы пакуль не даюць.


Рецензии