Дзе край мой?

Дзе край мой і мая Радзіма?
Дзе сэрцу любыя палі?
Мяне малога маці там насіла.
Там адбываліся крывавыя баі.

Мая Радзіма там, дзе Сонца
Сагравае люд у халодны дзень.
Мая Радзіма там, дзе амаль бясконца
Пяе, нягледзячы на поры, салавей.

І там, дзе бусел белы ўзлятае
Над роднай хатай, над зямлёй маёй.
І там, дзе бацька з маці ахінаюць
Сваіх дзяцей найбольшай цеплынёй.

І там, дзе род мой мучыўся, бывала,
Каб сцежкі ў спакойны шлях прабіць.
Нас прасілі, каб мы не забывалі
І сэрцаў цеплыню маглі ў сабе адкрыць.


Рецензии