Купалле

Стагнала купальскае вогнiшча,
Махала крывавым крылом.
Ў язычнiцкiм гэтым вiдовiшчы
Штось грэшнае вельмi было.

Бы чэрцi, памерацца сiлаю
Сабралiся з богам агню –
Хто з пiкай скакаў тут, хто з вiламi
i ў вочы глядзеў – Перуну…

iгрышча мацней разгаралася,
Жывiла душу варажбой.
Вяселлем душа ачышчалася
Не горш, чым святою вадой.

Пасля - хто адзін, а хто парамі -
Ішоў сваё шчасце гукаць:
Прыгожую кветку-папараць
Імкнуўся ў начы адшукаць...

Шануе народ наш традыцыі,
Задору агонь не патух.
Ні гвалтам яго, ні граніцамі
Не знішчыць народны наш дух.


Рецензии