У неба глянуць з iнтарэсам...

***
Ў неба глянуць з інтарэсам,
Цыгарэтку закурыць.
Поўня зноў вісіць над лесам,
Яркім полымем гарыць.

Ой, ты, сэрца, маё сэрца,
Без кахання мне не жыць.
Зачарпну вады вядзерца,
Хоча поўня мая піць.

Той шчаслівы, хто кахае,
Хто пад поўняю сядзіць,
Хто сумуе, і чакае,
І не можа не любіць.

Ў неба глянуць з інтарэсам,
Цыгарэтку закурыць.
Поўня зноў вісіць над лесам,
Яркім полымем гарыць.

27 – 28. 06. 2022 г.


Рецензии