Бяда чалавечая

З-пад летняга сонца праменьчыкі
У мае зазірнули вакно,
І мне бы натхненыя вершыкі
Складаць, ды ў душы не цяпло.
 
Аб тым не раскажуць на радыё,
Не здымуць тэлесюжэт,
Але інтэрнэтная рацыя
Пралье на неяснае свет.
 
Ідзе суровая жорсткая,
З смярцями ды гвалтам, вайна,
Якая крывёю і косткамі
Зямлю начыняе спаўна.
 
У якой гінуць дзеці нявінныя,
Жанчыны ды старыкі,
І маладыя ды сільныя
Краіны захіснікі.
 
Хай нехта стаіць пасярэдзіне
І кажа: «Я супраць вайны!»
А хтось з аўтаматам наперадзе
Бароніць свае рубяжы.
 
Ня трэба палітазавана
Ў грамадскія рухі ўступаць,
Але ж чалавеку жадана -
Аб зверствах наўкол не маўчаць.
 
Сваю зацвердзіць пазіцыю
Для тых, хто баіцца казаць,
Свае намаганні да ісціны,
Ня шэптам, а ў голас крычаць.
 
То зараз бяда чалавечая
У суседніх ды блізкіх краях,
Але беларускія плечы
Нібы на сабе адчуваюць той жах.
 
І мы, то вядома, наступныя,
Хто ляжа пад моцны ўдар
Таго, хто пад маскай заступніка
Нашу краіну заняў.
 
Трымайся, народ Украіны!
Хай Божа вам веры больш дасць,
Каб злую варожую сілу
З Зямлі вашай роднай прагнаць!


Рецензии