Пакутны народ

Люд замучаны, гаротны
Просіць дапамогі
З сэрцам адпёртым,
Церпячы нягоды.
Заўсёды маўляе:
«Моцнымі будзем».
Бог атуляе
Ў душэўны студзень.
Ганьбяць, зневажаюць
Слаўнае імя
Рады не маюць,
Бо ні бэ ні мя.
Думаюць, што збочым
З шляху праўды, веры.
Упэўнена мы крочым
Да збаўлення дзвераў.
Люд гаротны, змучаны
Моцы ўжо не мае,
Ядам смертным стручаны –
То вораг люд карае.
Люд не паддаецца
Ланцугам няволі,
З ахвотай аддаецца
Повязям любові.
У гэтым наша сіла
І нацыі свабода.
Жыццё ўсіх нас касіла,
Цяпер Бог – жыццё народа.
Народа беларускага,
З зямлі ўверх паднятага,
Чыстага, празрыстага
Як Маці Ўнебаўзятая.


Рецензии