Стась Высоцкi 36

Эпілог

Пасля выздараўлення быў Стась у Харбiне,
Сустрэўся з бiзнесам, i з клiнiк персаналам,
Ды для праекта там знайшоў ён мала,
Бо давяралi ўсе кiтайскай медыцыне.
Схадзiў на Сунгары, правы прыток Амура,
I ў сабор Сафii з купалам зялёным.
Аблокi ў верасенi паўзлi па небе хмура
Пускалі ў вырай з ветрам лiсце клёны.
Нядзелю аддыхаў i не рабiў нiчога,
Але ў Кітай - ён знаў - заказана дарога!

Прыехаўшы дамоў, рашыў лячыць скацiн,
Бо ў асяроддзi iх урон ад раку значны
А коцiк цi сабака больш удзячны,
Чым iншы, поўны пыхi, гаспадзiн.
Правёўшы пошук навуковы ў iнтэрнэце,
Пабачыў Стась, што ўзламаў яго патэнт
Пралечаны самым iм, мабыць, трэйцi
Расiйскi бiзнесовец, пацыент.
Ён усмiхнуўся, як той здзек пабачыў,
Сказаў: "І гэты за дабро мне злом аддзячыў!"

Здаецца мне, што дастаткова будзе
Апiсваць Стася шлях нялёгкi гэты,
Што веў яго ўсё жыцце да мэты:
"Прынесцi пользу хоць якую людзям!"
Я дзякую табе, чытач мой верны,
За цягавiтасць i за сiлу волi,
За тое, што трываў крок верша мерны
I мне ў зваротах слаў энергii даволi!
Мой родны край!  Прабач, што я не змог
Мой досвед палажыць да тваiх ног!


Рецензии