Дзякуй, Божа!

Давайце Богу "Дзякуй" гаварыць:
За шум дажджу,
За смачны водар хлеба,
За неба, у якое я гляджу,
За ураджай, які дае нам глеба!

За тое, што бацькі жывуць пакуль,
За кожную вясну, зіму і лета,
За тое, што не ведаем мы куль,
За талент і надхненне для паэта.

За кожны ранак мірны, ноч і дзень,
За ўсе выпрабаванні, рост духоўны.
І нават за спякоту, і за цень...
Даруй ты, Божа, шлях зямны грахоўны!


Рецензии