Шчасце
Мабыць, песня!
І зоркі, што так ззяюць ў вышыні.
І зіхаценне снегу ў час прадвесны,
І смех вясёлкі ў неба вышыні.
І спевы птушак пад акном да ранку,
Люблю ў маі яблыневы цвет,
І проста пасядзець у цяньку на ганку,
І зразумець: дзівосны ты, сусвет!
Мне шчасце - гэта ціхія світанні,
Глыток вады з ляснога ручая.
Але галоўнае і шчасце, і багацце-
Мой родны кут ды любая сям'я!
Свидетельство о публикации №122062601350