Лета

Валошкавы вянок надзела лета,
Шмат у яго рамонкавых спадніц,
Хапае цёплых дзён, хапае света,
Хапае смачных у кошыку суніц.

І хопіць усім пяшчотных промняў сонца,
Блакіту неба, водбліскаў зарніц,
І хопіць усім сем колераў вясёлкі,
І будзе шмат адкрытых таямніц.

Ідзе яно, усміхаецца шчасліва,
І кветкі ўсміхаюцца яму.
Ох, лета мілае, не будзь жа ты імклівым!
Бо рады   надыходу  мы твайму.


Рецензии