Малiцеся за бацькоу!

Маліцеся ўсім сэрцам за бацькоў,
Малітвы словы шчыра гаварыце.
Паболей ім здароўя і дзянькоў
Ад усёй душы ў Бога вы прасіце!

Здаецца, у штодзённай мітусні
Няма нам часу проста з'ездзіць ў госці.
Не трэба  ім цукерак, каўбасы,
Дзяцей пабачыць сэрца проста просіць.

Глядзяць у акно , а сум такі ў вачах!
Глядзяць удалеч , усёй душою  вераць,
Што дзеці бачаць іх у сваіх снах,
І роднай хаты ім заўжды адкрыты дзверы!


Рецензии