Мне пяе мая старонка
Адкукаецца як звонка,
І я чую кліч яе,
Бо яна заўжды пяе…
Пра любоў і пра каханне
І пра новае спатканне,
Яно ў сэрцы,брат,жыве
І імкнецца да мяне.
Прыгажэй няма мясцін
Як у роднай той старонцы,
Пахам вабяць і бліны -
Выпякаюць іх як сонцы.
Успаміны зноў плывуць
І хвалююць маё сэрца,
Свет матуліных вачэй
Нібы вабіць ў акенца…
Свидетельство о публикации №122062402808