На хвалях нябесных
Дзiўна на хвалях нябесных мiгцяць.
Месяц iх бавiць начнымi размовамi,
Шле ясным зоркам сваю благадаць.
Лашчыць ён зорачкi яснымi промнямi,
Шэпча пра цуды, далёкi сусвет -
Гэта Зямелька мая, наша родная,
Месяц каханай здалёк шле прывет.
Дзелiцца з зорамi месяц пачуццямi…
Найпрыгажэйшую ў свеце з планет
Песцiць, мiлуе тайком пацалункамi,
Промнем спявае чароўны санет.
Кружыць ля мiлай ён днямi i ночкамi,
Свецiцца ў водах азёраў i рэк.
Муза-какетка блакiтнымi вочкамi
Вабiць i клiча у зараслi вейк.
Свидетельство о публикации №122062203463