Шлях да мэты

Вядзе дарога ў дальні край,
А мак каля дарогі
Вітае позірк:" Пачакай!
Хай адпачынуць ногі!

Прысядзь пад дрэва ў цяні,
Абдумай шлях і крокі,
Каб сілы стала на ўсё дні
І на ўвесь шлях далёкі!"

Наперадзе нябёс прастор
У сінь фарбуе лета.
Вядзе шлях нас заўжды да зор,
Дзе яснай зоркай- мэта!


Рецензии