Маё жыццё

Маё жыццё як жураўліны клін,
У паднябессі растае паціху.
Напэўна шмат на тое ёсць прычын,
Што часам закранае сэрца ліха.

Усё часцей ланцуг трывожных дум,
Душу вярэдзяць горкія пытанні.
Замест адказаў невыразны глум
Распавядае нешта мне да рання.

Здранцвенне на душы ўсялякі раз,
Калі адказу мудрага не чую.
А не складзецца мой жыццёвы пазл,
То сум закамянелы апануе.

Ці я паспела ў дадзены мне час
Любоўю, дабрынёю падзяліцца?
Пакуль зямны агонь мой не пагас,
Я перад Богам толькі вучаніца.


Рецензии