КАЛI?

Абрыдлі сумныя навіны,
Якімі поўніцца жыццё.
Чаму іх слухаць мы павінны,
Надзеі страчваць пачуццё?

Не акрапіць зямлю  вадою --
Хвароба тая за грахі
Прыйшла, спусцілася на  долю,
Расце з-пад кожнае страхі.

Мы перасталі думаць разам
На мове той, што даў нам Бог.
Са слоў не можам скласці сказа,
Абраць адну з усіх дарог.

Жывём, бы ў рэчцы верхаводкі --
Баімся плыні, глыбіні.
Мы для хваробы той знаходка.
Мы ўсе дa віруса былі.

А вось ці будзем? -- тут пытанне! --
Адказ хаваецца у душы:
Калі ж мы ўсе ў малітве станем,
Папросім Бога: памажы!

23.03.2020.


Рецензии