Вянок свабоды

Ля сівых курганоў
Майго белага краю,
Я гукаю дзядоў,
Я Айчыну гукаю.
Крочу разам з вясной
Да надзеі і волі,
Каб пачуццяў вясло
Мы не страчвалі болей.

Пазбірай нас, вясна,
Дай духоўнасці людзям,
Каб надзея расла
З воляй той, што здабудзем.
Каб свабодны народ
Не цураўся больш мовы --
Доўжыў слаўны свой род,
Пашыраючы словы.

Край паданняў сівых! --
Твая вера жывая.
Яна ў крыку савы
Слова "воля" ўжывае.
Яна ёсьць у барах
І рэліктавых пушчах...
Час настаў: нам пара
Стаць не кавай, а гушчай.

Стаць тым дужым звяном,
Што з'яднае народы.
Мы спляцем свой вянок
Для вясны, для свабоды.
Стужка белых надзей
І чырвоная стужка
Упрыгожаць наш дзень,
Што пачуцці разгушкаў.

26.03.2021.


Рецензии