***
Сцяг Украіны ўзнімецца да неба.
Там будзе слоў і радасьці багата.
Там будзе мір і да жыцця патрэба.
Я бачыў сон, дзе паміраюць войны.
Там не гудзяць трывожныя сірэны.
Народ, што волю грэў -- прачнецца вольным,
Яго вітацьмуць сцэны і арэны.
Зноў заспявае песьні Украіна,
З якімі будзе прачынацца сонца.
На промнях дзён -- чырвоная каліна,
Узросціць сымбаль веры абаронцаў.
Не плач, зямля!
Табе яшчэ ўзыходзіць
Да веры той, што паяднае думы.
Зноў расквітнеюць мудрасцю ў народзе,
Ірпінь і Буча, і Бярдзянск, і Сумы...
І стане Кіеў той Вялікай Руссю,
Што ў бітве з д'яблам захавала веру.
Ніхто не здольны завязаць на вузел
Сардэчны стук народнага даверу.
28.03.2022.
Свидетельство о публикации №122061902710