На разбiтым шкле

На разбітым шкле -- дажджу трывога:
Кроў і плач самотнай Украіны.
Храм схіліўся купалам да Бога,
А наўкол яго -- дамоў руіны.

На разбітым шкле -- святло і радасьць
Ўсмешкаю застыглі немаўляці.
На тым шкле ніхто не ўбачыў здрады,
Не пабачыў слёз жанчыны-маці.

На разбітым шкле -- выява часу.
Вочы, вочы, і жыцця надзея.
Позіркі, пытанні без адказу --
На вайне ніхто не скажа -- дзе я.

Я сяджу ў разбураным будынку --
Замест даху -- край начнога неба:
Месяц, што падобны на скарынку
Белага, украінскага хлеба.

На нагах -- ляжаць, бы гіры, сцены.
Па начах у дом прыходзіць рэха.
Гэта душы пакідаюць целы
І ляціць з анёламі з-пад стрэхаў.

01.04.2022.


Рецензии