***

Вясенні холад скраў усе надзеі.
Мая душа не зведала цяпла.
Магчыма, вочы не туды глядзелі,
Калі вада ўздоўж берага цякла.

Я ад вясны чакаў свабодных думак
І яркіх красак для маёй зямлі.
Не даў ёй холад развязаць той клунак,
Куды ўсе фарбы складзены былі.

Жыву чаканнем страчанай надзеі.
Чакаю спеву птушак і вясны.
Няўжо мы з ёю радасьць не падзелім
І не пачуем лёсу галасы?

Маўчыць вясна. І я маўчу таксама --
Самоту думак навявае дзень.
Зноў сыпле снег на след драўляных санак,
Які вясну праз успамін вядзе.

26.04.2021. Заслаўе


Рецензии