Давядзi мяне дарога
Да маёй малой айчыны:
Да бацькоўскага парога,
Дзе пагляд матулі шчыры.
Пахам спелай сенажаці
Прывітай у роднай хаце,
І пакліч за стол вясковы,
Каб не чуў з дарогі стомы.
Прыпеў:
Край, што лечыць мае думкі,
Кут, што дыхае пяшчотай,
Па-бацькоўску цягне рукі,
І цалуе ў вусны ўпотай.
Тут жыве мая надзея
І квітнее дзён дарога.
Тут заўжды ў сваёй хадзе я
Крыж дарог нясу да Бога.
Разбудзі мяне на ранні
Спевам жаўранка вясновым,
Ды сустрэнь садоў убраннем
Непаўторным, адмысловым.
Сінявокае Палессе! --
Ты маёй надзеі песьня,
Што гучыць у небе сінім,
Як малітва Еўфрасінні.
Прыпеў:
Край, што лечыць мае думкі,
Кут, што дыхае пяшчотай,
Па бацькоўскую цягне рукі
І цалуе ў вусны ўпотай.
Тут жыве мая надзея
І квітнее дзён дарога.
Тут заўжды ў сваёй хадзе я
Крыж дарог нясу да Бога.
01.05.2020 Заслаўе.
Свидетельство о публикации №122061902663