Вайна з антыхрыстам

Ад Заслаўя да Бучы,
Ад Бучы да Марыупаля
Мае вершы пасталі ў шыхты.
Бо яны, быццам воі --
Адзіны народ неўміручы:
Яны крочаць насустрач той долі,
Якой гэтак прагнеш ты.

Ты баішся прызнацца,
Што воляй кіруе зброя:
Што яднанне духоўнага
Нараджае ідэю братэрства.
Як цяпер будзем звацца?
Быў адзін, а цяпер нас -- трое!
Бачыш, гэта сумленне
Прарастае з літараў, тэкстаў...

Гэтак  нашыя сэрцы
Перастукам сваім падобным,
Адбіваюць пачатак думак,
Дзе найпершае слова -- мір.
Хто жадаў людзям смерці --
Аніколі не стане добрым.
У яго замест сэрца -- гума.
Там -- гняздо, што антыхрыст звіў.

02.05.2022.


Рецензии