***

Спыніся, праімперская Расія!
Твой апетыт -- для страўніка атрута.
Ратуй сябе! -- Ты міру не місія --
Увесь твой лёс --забойствы, кроў
і смута.

Краіна непатрэбных рэвалюцый,
І войнаў, што чужое забіралі...
Не стала ты дзяржавай эвалюцый --
Твой апетыт нутро сваё параніў.

Праклятая народамі Еўропы,
У Азіі шукаеш ты падтрымку.
На імідж твой упаў сягоння попыт --
Цябе няма на еўрапейскім рынку.

Ты знішчыла чачэнцаў трыста тысяч,
За прагу волі, за імкненне дыхаць.
Усіх, хто вольным быў і не скарыўся,
Ты давяла да бездані, да ліха.

Прымі сваё: прымі людзей праклёны,
Каму ты лёс жыццёвы паламала.
Маліся Богу:  адбівай паклоны
У Храмах тых, што пад замком трымала.

04.05.2022.


Рецензии