Беларус ад Бога

Ці бачыў ты, як набракаюць жылы,
Калі па іх струменіць кроў свабоды?
Як са свабодай нішчацца рэжымы
І вырастае веры продкаў подых?

Ці бачыў ты цярністы шлях да волі,
Якім ішла твая краіна-маці
Пад сымбалем Літоўскае Пагоні,
Абразам тым, што грэў спадзеў у хаце?

Я ведаю, ты бачыў вольны ранак,
Праменні сонца, што раслі праз хмары
І асвятлялі хату з-пад фіранак,
Каб не згасалі аб Айчыне мары.

Дык не маўчы! -- Маўчанне гэта ж пастка!
У ёй сціхае голас беларуса.
Яно -- нібыта на балоце раска,
Што цягне думкі да сябе спакусай.

Пакуль жывеш -- змагайся за свабоду!
Шануй сваё і не бяры чужога.
І памятай, што ты -- ліцвін ад роду,
А гэта значыць -- беларус ад Бога.

04.05.2022.


Рецензии