Вузел
Ёсьць душы жывое слова.
Думка дзён не мае тлення,
Бо яна -- жыцця аснова.
Калі б думаў я іначай, --
Вузел мог бы развязацца.
І мой верш зайшоўся б плачам,
Не схацеў з народам знацца.
Толькі хто я без народа? --
Выспа пасярод балота,
Ці салдат забітых рота,
Што ляжаць у новых ботах.
Вузел той трымае веру,
Што нясу я за плячыма.
Калі ёсьць у думках мера --
З ёй жыве мая Айчына.
Мне і ёй патрэбна слова,
А яшчэ -- патрэбны людзі.
Бо яны -- жыцця аснова.
Што без іх з Айчынай будзе?
Праз сто год сярод балота
Хтосьці ўбачыць выспу зрокам,
Дзе салдат палегла рота
І ўваскрэсла ненарокам.
11.05.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122061902579